На Дамашэўскай у Мінску перакуліўся аўтамабіль

41-гадовы кіроўца Peugeot на скрыжаванні з вул. Харкаўскай пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з Suzuki, які рухаўся адначасна

14.10.2024 / 13:38

Ад удару Suzuki выехаў за межы праезнай часткі на тратуар і перакуліўся, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ пацярпелі 54-гадовы кіроўца і 55-гадовая пасажырка аўтамабіля Suzuki.

Яны былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

Nashaniva.com