У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У занятках на палігоне возьмуць удзел вайскоўцы Вялікабрытаніі, ЗША і Польшчы.

14.10.2024 / 11:09

Фота: Мінабароны Літвы

Міжнародныя вучэнні «Адважны грыфон» пройдуць на палігоне імя генерала Сільвестра Жукоўскага ў Пабрадзе недалёка ад мяжы з Беларуссю.

У занятках буду ўдзельнічаць больш за 2,5 тыс. вайскоўцаў з ЗША, Вялікабрытаніі і Польшчы, а таксама 250 адзінак тэхнікі, піша DW. 

Галоўнай мэтай штогадовых манеўраў называецца навучанне падраздзяленняў брыгады «Жамойць» планаванню і правядзенню абарончых аперацый ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі саюзнікаў.

14 і 20 снежня па Літве будзе актыўна перамяшчацца ваенная тэхніка. Вучэнні пройдуць да 31 кастрычніка.

Nashaniva.com