Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка

Ксенія Сабчак апублікавала сваё інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам, якое ўзяла ў Мінску.

14.10.2024 / 10:00

Скрыншот відэа

Ён выгуляў яе па заводзе, дзе працуе, і расказаў, колькі зарабляе.

Пратасевіч кажа, што праверыў шмат вакансій і схадзіў на шмат сумоўяў. Многія адмаўлялі яму праз яго бэкграўнд.

У выніку спыніўся на вакансіі зваршчыка на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова. Маўляў, зваршчыкі ў сталіцы добра зарабляюць. Прайшоў навучанне, сумоўе і стаў працаваць. «І колькі ты зарабляеш?» — спытала Сабчак.

«2200-2500 рублёў», — сказаў Пратасевіч і хуценька перавёў у расійскія рублі: 65000—70000 расійскіх.

Сабчак спыталася, ці можна жыць на гэтыя грошы ў Мінску?

«Канечне, — адказаў Пратасевіч. — Я не здымаю кватэру, а жыву ў кватэры, якая засталася ад бацькоў. Мне нармальна».

@nashaniva Сабчак праехалася па Азаронку #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #азаренок #белорусы #лукашенко ♬ The Thing Is - Ty Simon

Ён таксама сказаў, што часам працуе ў суботы.

Пратасевіч дадаў, што лётаў у Дубай узяўшы адгулы і таксама за кошт ранейшых ашчаджэнняў.

Nashaniva.com