Апячаталі кватэру былой палітзняволенай па справе студэнтаў Настассі Булыбенкі

Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сваім інстаграме.

14.10.2024 / 09:43

«На днях я даведалася, што маю кватэру ў Магілёве апячаталі. Хутчэй за ўсё гэта азначае, што я з'яўляюся часткай спецвытворчасці. Гэтая кватэра — адзінае і апошняе, што засталося ў мяне ад бацькі, які прапаў без вестак у 2009 годзе.

У мяне няма ніякай інфармацыі аб тым, як і калі гэта адбылося. Людзі, якія там жылі, не змаглі назваць нават дату, калі гэта адбылося — верагодна, яны вельмі спалоханыя», — напісала дзяўчына.

Ася Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту. Дзяўчыну затрымалі 12 лістапада 2020 года і пазней асудзілі да 2,5 года калоніі па «cправе студэнтаў». Яна цалкам адбыла свой тэрмін, а пасля вызвалення з'ехала з Беларусі.

Экс-палітзняволеная Ася Булыбенка апублікавала фота з кнігай Рэмарка — за гэтым хаваецца кранальная гісторыя

«Цэрбер вялікім нажом разразае мне твар». Студэнтка Ася Булыбенка — пра самае цяжкае зняволенне пасля зняволення, спробу суіцыду і вяртанне да жыцця

Nashaniva.com