Чэргаў з аўтобусаў на выезд з Беларусі няма, як і чаргі з грузавікоў на польскай мяжы

Што адбываецца ў панядзелак на межах Беларусі з ЕС?

14.10.2024 / 08:08

Чэргаў з аўтобусаў на выезд з Беларусі ў краіны ЕС няма. Таксама няма чэргаў з легкавых аўтамабіляў на выезд у Літву і Латвію. На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 210 легкавых аўто.

Таксама не фіксуецца чэргаў з грузавікоў на польскай мяжы на пераходзе ў «Казловічах».

У «Беняконях» на літоўскай мяжы стаіць 600 грузавікоў, у «Каменным Логу» — 530. У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы — 150.

Nashaniva.com