Меган Маркл назвала сябе самым зацкаваным чалавекам у свеце

Жонка прынца Гары вельмі баялася страціць дзяцей падчас цяжарнасці, калі на яе пастаянна выліваліся тоны бруду. Яна хоча аб'яднаць тых, хто пацярпеў ад падобнага.

13.10.2024 / 15:59

Прынц Гары і Меган Маркл з сынам Арчы. Фота: Toby Melville / Getty Images

Маркл прызналася, што нянавісць у яе адрас проста лілася з сацсетак, калі яна выношвала Арчы і Лілі. Пра гэта піша брытанскае выданне Daily Mail.

Герцагіня заўсёды блізка да сэрца прымала каментары на свой адрас, таму ёй складана справіцца з абразамі і хэйтам. Меган не выключае, што гармоны таксама аказалі ўплыў на яе стан.

«Вы проста падумайце пра гэта і задумайцеся пра тое, чаму людзі могуць быць такімі ненавіснымі. Гэта не проста здзек, гэта жорсткасць. Навошта гэта рабіць, калі жанчына цяжарная ці толькі нарадзіла, гэта ж такі далікатны і святы час», — сказала жонка прынца Гары.

Маркл адзначыла, што зараз спрабуе дыстанцыявацца ад хэйта і сацсетак дзеля ўласнага дабрабыту.

Гэтыя адкрыцці Меган невыпадковыя. Уся справа ў тым, што герцаг і герцагіня запусцілі ініцыятыву, накіраваную на забеспячэнне бяспекі дзяцей у інтэрнэце, пад назвай «Сетка бацькоў».

На сайце іх фонду пазначана: «Кожны з нас перажыў нешта, што ніводны бацька не павінен адчуваць, і наша місія — не даць нікому іншаму пакутаваць так, як мы».

Меган і Гары запрашаюць далучыцца ўсіх, хто страціў дзіця ці чые дзеці сутыкаюцца з кібербулінгам і іншымі траўмамі, звязанымі з выкарыстаннем сацсетак.

Кейт і Уільям падзякавалі ўсім за разуменне і падтрымку

Дзяцей прынцэсы Кейт не пускаюць у бальніцу да маці

Spotify разарваў кантракт з Меган Маркл і прынцам Гары. Не апраўдалі чаканняў

Какаін, вядзьмарка і рукапрыкладства Уільяма. У інтэрнэт трапілі сенсацыйныя ўцечкі з мемуараў прынца Гары

Nashaniva.com