На пажары пад Шаркаўшчынай загінулі тры чалавекі

Ноччу з 12 на 13 кастрычніка здарыўся пажар у аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. Драўляны дом гарэў адкрытым полымем. У той момант унутры знаходзіліся маці гаспадыні дома з сужыцелем і 4-гадовы сын гаспадыні.

13.10.2024 / 13:30

Скрын відэа МНС

Астатнія жыхары дома (гаспадыня і тры дачкі) у гэтую злашчасную ноч былі ў гасцях, паведамляе МНС.

У выніку пажару ў доме згарэў дах, столевае перакрыцце і маёмасць. З маці загінулага хлопчыка цяпер працуе псіхолаг МНС. Прычына пажару і абставіны трагедыі высвятляюцца.

МНС заўважае, што часцей за ўсё пажары ў дамах адбываюцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і невыканання правілаў пажарнай бяспекі.

Nashaniva.com