«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць
Сацыёлаг Рыгор Астапеня ў новым выпуску ТОКу апісаў вобраз палітыка, які прываблівае беларусаў.
14.10.2024 / 09:00
Рыгор Астапеня лічыць, што ў беларусаў моцны запыт на новага «бацьку». Скрын відэа: TOK_talk / YouTube
Астапеня адзначае: «Па сутнасці, гэта «крэпкі хазяйственнік», але сучасны. Гэта выразнае заігрыванне з прыватным сектарам эканомікі, пачуццё мадэрновасці.
Плюс гэта пачуццё нейкай моцы — беларусы хочуць бацю. Гэты баця ўжо не падабаецца — трэба новы баця. (…) Думаю, пачуцця інтэлігентнасці беларусы хацелі б. У беларусаў ёсць велізарны запыт на пачуццё нармальнасці.
Мы хочам нешта абсалютна нармальнае, класнае. Можа, не выпендрожнае. Ну вось каб я пабачыў і сказаў: нармальны чэл».
Астапеня не верыць у тое, што беларусы хочуць парламенцкую рэспубліку і слабага лідара.
«Можа, слабейшыя ролі прэзідэнта. Тыя ролі, якія цяпер у прэзідэнцкай пасады, не прымальныя. Таму што ў цябе ў Канстытуцыі наўпрост запісана, што ў цябе дыктатура. Але хацелася б мець выразнае разуменне, хто баця альбо маці. Але пакуль што хутчэй больш баця».
Аналітык заўважае, што Віктар Бабарыка якраз трапляў у такі вобраз. Акрамя гэтага, беларусам можа спадабацца вобраз афіцэра — прыкладам тут былы «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Валерый Сахашчык, які на сёння завяршыў сваю палітычную кар'еру.
Сацыёлаг дадае, што ў Віктару Бабарыку людзі маглі бачыць таго, хто забяспечыць эканамічны дабрабыт краіны.
«Калі мы бачым багатага чалавека, мы думаем, што ён можа для краіны прынесці шмат багацця. Гэта ў палітыцы досыць распаўсюджанае ўяўленне».
Глядзіце цалкам:
Астапеня: Адбываецца пэўная трансфармацыя рэжыму ў Беларусі
Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну
Астапеня патлумачыў, чаму наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку
Астапеня пра выбары 2025: Людзі хочуць хадзіць на выбарчыя ўчасткі, байкоты не любяць