У Мінску сёлета колькасць кляшчоў знізілася на 40%. Як так?
З-за ранняй вясны кляшчы былі вельмі актыўныя, але людзі часцей падчаплялі іх за горадам.
13.10.2024 / 10:01
У 2024 годзе ў Мінску больш за 500 га ахапілі спецыяльнай апрацоўкай супраць кляшчоў. І гэта прынесла вынік. У сталіцы выяўлена на 40% менш кляшчоў, чым у 2023-м.
Пра гэта заявіў намеснік галоўнага доктара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гецюк, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
«У гэтым сезоне гэтая тэма была актуальная, паколькі з-за ранняй вясны кляшчы сталі праяўляць актыўнасць — адзначаўся рост колькасці іх нападаў. Але адзначу, што 80% выпадкаў прысмоктвання адбыліся не ў Мінску, а за яго межамі: на дачных участках, у лясах», — адзначыў Гецюк.
У сталіцы апрацоўку тэрыторый, дзе выяўляюць перавышэнне колькасці кляшчоў, праводзяць не першы год.