Індыя стала другім па велічыні пасля Кітая пастаўшчыком крытычна важных тэхналогій у Расію
Праз Індыю ў Расіі завозяць мікрасхемы і станкі.
13.10.2024 / 09:27
Сустрэча Уладзіміра Пуціна і прэмʼер-міністра Індыі Нарэндры Модзі. Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле звестак еўрапейскіх і амерыканскіх чыноўнікаў, Індыя стала другім па велічыні пасля Кітая пастаўшчыком тэхналогій двайнога прызначэння ў Расію, піша Bloomberg.
Экспарт такіх падсанкцыйных тавараў, як мікрасхемы і станкі, з Індыі ў Расію ў красавіку-маі 2024 года перавысіў 60 мільёнаў даляраў. Гэта прыкладна ўдвая больш, чым у папярэднія месяцы гэтага года.
У ліпені экспарт вырас да 95 мільёнаў даляраў. Больш пастаўляў толькі Кітай.
Агулам, пятую частку сакрэтных тэхналогій для свайго ваенна-прамысловага комплексу Расія атрымлівае праз Індыю.
Апошнія месяцы ў Індыі былі з візітамі чыноўнікі Еўрапейскага Саюза і ЗША з-за яе ролі як транзітнай краіны для падсанкцыйных тавараў, якія накіроўваюцца ў Расію.