Налета адпачынак у Турцыі стане даражэйшым

У Асацыяцыі прафесійных мэнэджараў гатэляў Турцыі расказалі, што ў наступным годзе падрастуць цэны на размяшчэнне ў турэцкіх гатэлях. Галоўная прычына гэтага — жаданне мясцовых уладальнікаў гатэльнага бізнэсу наняць больш персаналу.

12.10.2024 / 22:01

Фота: freepik.com

Па словах прэзідэнта асацыяцыі Хакана Саатчыоглу, летам гэтага года гатэлі Турцыі сутыкнуліся з недахопам персаналу, з-за чаго цярпеў і сэрвіс. Таму для падтрымання высокага ўзроўню абслугоўвання трэба павялічыць штат гатэляў на 50-60%.

Гэта выльецца ў тое, што ў 2025-м цэны на турэцкія гатэлі падымуцца на 5-8%. А вось наколькі вырастуць прайсы на гатовыя туры, будзе залежаць ад попыту на канкрэтныя турыстычныя напрамкі.

Таксама ў кошце тураў трэба ўлічваць цэны квіткоў на самалёты і курсы валют. Пакуль зімовыя курорты Турцыі прымаюць браніраванні да канца 2024 года.

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ

У разгар сезону ў Турцыі прынялі закон, які пастрожыць стаўленне да турыстаў

У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы

Колькасць беларускіх турыстаў у Турцыі вырасла на траціну, але ў агульнай статыстыцы іх доля мізэрная

Nashaniva.com