Вынеслі прысуд мужчыну, якія забіў сякерай кошку ў Дзятлаўскім раёне
16 жніўня 42-гадовы жыхар аграгарадка Дварэц адзначаў сваё вяртанне з лячэбна-працоўнага прафілакторыя. На двары дома ён смажыў шашлык.
12.10.2024 / 15:30
У нейкі момант суседская кошка сцягнула са стала кавалак шашлыка, што моцна раззлавала мужчыну. Ён узяў сякеру і нанёс па шыі жывёлы не менш за два ўдары, у выніку чаго жывёла загінула.
Як высветліла следства, 18 жніўня ён таксама скраў 100 рублёў.
Яму далі тры месяцы арышту за забойства. Ён таксама прызнаны вінаватым у крадзяжы 100 рублёў — яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 2 месяцы. Таксама ён павінен будзе прайсці лячэнне ад алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.