Айцішніка з Сянна будуць судзіць за данаты
Інкрымінуюць тры артыкулы.
12.10.2024 / 12:07
21 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць 48-гадовага Валерыя Мефадзіенку, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Справу будзе разглядаць суддзя Юры Урбан.
Яму інкрымінаваныя ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).