Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа

Дзевяціразовы алімпійскі чэмпіён у спрынтарскім бегу і скачках у даўжыню і васьміразовы чэмпіён свету Карл Льюіс «папрацаваў» над фатаграфіяй Дональда Трампа на спартыўным фестывалі ў Трэнта (Італія), піша Championat.com.

12.10.2024 / 11:45

Легенду сусветнага спорту папрасілі пракаментаваць фатаграфіі вядомых амерыканскіх асоб. Калі ў яго руках аказаўся здымак Дональда Трампа, ён прымаляваў яму рогі, разарваў фота на часткі і раскідаў па сцэне.

Пасля гэтага яму перадалі фота з кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камалай Харыс, на што ён сказаў: «Гэта гісторыя. І мы справімся. Я хачу захаваць некаторыя фатаграфіі ў цэласнасці».

Чарговыя выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 года.

Nashaniva.com