Скончыўся конкурс «Сям'я года». Хто перамог?
Першае месца на VI Рэспубліканскім конкурсе «Сям’я года» заняла сям’я Саўчук з Гродзенскай вобласці, піша БелТА.
12.10.2024 / 10:42
Фота: БелТА
Уладзімір і Вольга Саўчук падзяліліся, што на працягу ўсёй падрыхтоўкі былі нацэлены толькі на першае месца. А падрыхтоўка была напружанай.
«Асабліва напружана рыхтаваліся да фіналу, бо ўсё роўна заставаліся нейкія недакладнасці. Працавалі не толькі на рэпетыцыях, але і дома, так што нават суседзі чулі», — распавёў Уладзімір Саўчук.
Фота: БелТА
Ён падкрэсліў, што ў выніку ў выступленні яны паказалі ўсе свае таленты і ўменні, але ў кароткай форме.
Фота: БелТА
«Паказалі і нашы сямейныя традыцыі, каштоўнасці. Зрабілі акцэнт на тым, што трэба памятаць пра свае карані і пра тое, як гісторыя з намі звязаная. Мы — працяг нашай гісторыі. Гэта самае галоўнае, каб дзеці гэта цанілі і паважалі», — дадала Вольга Саўчук.
Фота: БелТА