У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»
Адна з самых скандальна вядомых расійскіх сетак грамадскага харчавання «Ёбидоёби» збіраецца выйсці на беларускі рынак. На сайце для франчайзі дастаўкі сушы і ролаў Беларусь пазначаная як «прыярытэтны рэгіён развіцця». Акрамя таго, як высветліў Office Life, «Ёбидоёби» запусціла рэкламную кампанію па пошуку беларускіх партнёраў.
11.10.2024 / 17:20
«Ёбидоёби» абяцае новым партнёрам адаптаваць сваю эканамічную мадэль для горада, дапамагчы з адкрыццём і выйсці на чысты прыбытак ад $50 тыс. у год. Умовы: кошт франшызы ад $5 тыс., роялці — 4% ад абароту.
За гэта новым партнёрам прапануюць «магутны і скандальна вядомы брэнд», доступ да «велізарнай базы ведаў», маркетынгавае суправаджэнне, гатовы сайт для замовы анлайн, бухгалтарскае і юрыдычнае суправаджэнне і г. д.
Сетку ў 2016 годзе запусцілі прадпрымальнікі Дзмітрый Прадзед і Канстанцін Зімен з Краснаярска. Дастаўка перш за ўсё вядомая сваёй назвай і правакацыйным падыходам да маркетынгу, з-за чаго часта трапляе ў медыйныя скандалы.
Так, напрыклад, у сярэдзіне 2023 года яна прайграла суд з Федэральнай падатковай службай Расеі. Ведамства хацела, каб «Ёбидоёби» змяніла сваю фірмовую назву, бо яна «мае сугучча са словамі ненарматыўнай лексікі, якія маюць непрыстойны змест, а таксама супярэчаць грамадскім інтарэсам і прынцыпам маралі».
Зрэшты, такі падыход да маркетынгу спрацаваў. У кампаніі 82 партнёры і больш за 200 філіялаў у чатырох краінах свету, а гадавы абарот сеткі складае $75 млн.
У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці
У Беларусі хутка з'явяцца некалькі новых расійскіх франшыз
Стала вядома, каму адышла частка «Вострава чысціні»