Памёр Андрэй Цісык

Яму было 79 гадоў.

11.10.2024 / 14:50

«Сышоў у вечнасць мой настаўнік, выбітны філолаг-класік Андрэй Зіноўевіч Цісык (1945—2024). Ён пазнаёміў нас з лацінскай мовай, антычнай метрыкай і літаратурай. Аднак болей за ўсё я навучыўся ў яго мастацтву быць жывым, абаяльнасці і гуманізму.

На яго занятках заўсёды было весела. Ён дакладна быў чалавекам-не-у-футляры. Мне хацелася менавіта так ведаць Грэцыю і Рым, як ведаў ён. Кожны раз, калі на занятках я буду смяяцца са сваімі вучнямі, у гэтым смеху будзе часцінка майго настаўніка. Дарагі Андрэй Зіноўевіч, дзякуй вам за гэты час разам!», — напісаў у фб адзін з яго вучняў.

Андрэй Цісык нарадзіўся ў 1945 годзе ва Украіне, скончыў Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко, быў загадчыкам кафедры лацінскай мовы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З 1989 года — дацэнт кафедры замежных моў, быў загадчыкам курса лацінскай мовы БДМУ. У 1990 годзе арганізаваў кафедру лацінскай мовы, якую ўзначальваў да верасня 2015 года. З 2015 года — дацэнт кафедры лацінскай мовы БДМУ.

Nashaniva.com