Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі японскай арганізацыі

Сёння Нобелеўскі камітэт у Осла назваў імя нобелеўскага лаўрэата прэміі міру.

11.10.2024 / 12:01

Ім стала японская арганізацыя Nihon Hidankyo, якая аб'ядноўвае тых, хто выжыў пасля бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі. Арганізацыя была створана, каб дабіцца ад японскага ўрада большай падтрымкі ахвяр бамбардзіровак і прасоўваць ідэю адмовы ад ядзернай зброі.

Як сказана на сайце камітэта, арганізацыю ўзнагародзілі за «намаганні па стварэнні міру, вольнага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю таго, што ядзерная зброя ніколі больш не павінна выкарыстоўвацца».

У наступны панядзелак стане вядомы апошні лаўрэат — гэта будзе намінацыя «эканоміка».

Nashaniva.com