Расія ўдарыла ракетамі па Адэскай вобласці. Пад заваламі дома загінулі людзі

Расія ўначы пусціла па Адэскай вобласці балістычныя ракеты. У выніку ўдару быў разбураны двухпавярховы дом. Загінулі чатыры чалавекі, адной з ахвяр было 16 гадоў.

11.10.2024 / 10:53

Пра гэта паведаміў старшыня Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер. Ён адзначыў, што ў разбураным доме жылі і працавалі цывільныя. Пад заваламі апынуліся людзі.

Чатыры чалавекі загінулі. Трое — сярод іх 43-гадовая жанчына, 22-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына — памерлі пад абломкамі дома. Яшчэ адна жанчына ад атрыманых траўмаў сканала ў бальніцы.

Таксама 10 чалавек атрымалі раненні і траўмы, дзевяць пацярпелых шпіталізаваныя. Чатыры чалавекі ў цяжкім стане.

У Офісе генпракурора дадалі, што расійскія войскі ўдарылі па грамадзянскай інфраструктуры Адэскага раёна, меркавана, балістычнай ракетай «Іскандэр-М» 10 кастрычніка каля 22:35.

Nashaniva.com