Эвакуявалі разам з сям'ёй былога палітзняволенага Глеба Раманава

Пра паспяховую эвакуацыю Глеба Раманава паведаміў у сваіх сацсетках кіраўнік Фонда салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.

10.10.2024 / 17:49

Глеб Раманаў з сям'ёй

Глеб Раманаў у жніўні 2020 года разам з іншымі жыхарамі Брэста выходзіў на мірны пратэст. Тады яго затрымалі, прасудзілі 3 сутак у ІЧУ і выпісалі штраф 10 базавых адзінак.

Але на гэтым не скончылася. Неўзабаве па мужчыну зноў прыйшлі, ужо па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Спачатку Глеб знаходзіўся пад хатнім арыштам, з якога вырашыў уцячы. Аднак спроба аказалася няўдалай, Раманава затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і адправілі ў СІЗА. А пасля далі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У ліпені Глеб Раманаў выйшаў на волю.

«Але нават пасля вызвалення я не мог расслабіцца з-за сталага кантролю: мяне паставілі на ўсе магчымыя ўлікі ў міліцыі і абмежавалі ў правах, як «схільнага да экстрэмізму», — расказвае ён пра сябе. 

Таму ўрэшце звярнуўся ў «Байсол» па дапамогу па эвакуацыі, якая ўрэшце завяршылася поспехам. Разам з ім Беларусь пакінулі жонка, дачка і сын, які нарадзіўся акурат у тыя дні, калі ў бацькі пачаліся праблемы.

Для дапамогі Глебу Раманаву ўладкавацца на новым месцы «Байсол» аб'явіў грашовы збор.

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Абвешчаны збор на дапамогу былой палітзняволенай Ірыне Шчаснай

«Байсол» заявіў пра рэзкае павелічэнне заявак на дапамогу

Nashaniva.com