У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА

Сабралі апошнія выявы таго, як выглядаюць наступствы стыхіі ў гарадах амерыканскай Фларыды. 

10.10.2024 / 22:22

Ураган «Мілтан», які абрынуўся на амерыканскі штат Фларыда ў ноч з серады на чацвер, аказаўся менш магутным, чым быў яшчэ два-тры дні таму, спусціўшыся з пятай (максімальнай) катэгорыі магутнасці ветру да першай, паведамляе Нацыянальны цэнтр ЗША па назіранні за ўраганамі (NHC).

Тым не менш, «Мілтан» прынс з сабой моцныя тарнада і праліўныя дажджы, якія затапілі частку прыбярэжных гарадоў. Загінулі як мінімум сем чалавек, а тры мільёны будынкаў засталіся без электрычнасці, памедамляе Руская служба Бі-бі-сі.

Губернатар Фларыды Рон Дэсанціс папярэдзіў насельніцтва штата, што пагроза яшчэ не знікла канчаткова і што ў бліжэйшыя дні ўзровень вады будзе працягваць падымацца, а плошча затопленай тэрыторыі — павялічвацца.

Вось, як выглядаюць наступствы «Мілтана» ў некаторых гарадах Фларыды. 

Кліруотэр, Фларыда, пасля ўрагану «Мілтан». Mike Stewart / AP

Выспа Ганна-Марыя, Фларыда. Фота: Rebecca Blackwell / AP

Кейп-Корал, Фларыда. Фота: Marta Lavandier / AP

Горад Пунта-Горда на ўзбярэжжы Фларыды пасля ўрагану «Мілтан». Фота: Joe Raedle / Getty Images

Пунта-Горда. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Сэнт-Пітэрсберг, Фларыда. Фота: Spencer Platt / Getty Images

Tornado in Loxahatchee #milton #southflorida @NWSMiami pic.twitter.com/b9MXBQ3H38

— Brooke Silverang (@WPBF_BROOKE) October 9, 2024

Avenir neighborhood in Palm Beach Gardens @NWSMiami #florida #milton pic.twitter.com/qnotrsSE27

— Brooke Silverang (@WPBF_BROOKE) October 9, 2024

#BREAKING ‼️

Florida underwater, caused by Hurricane Milton#Milton #Florida #TampaBay #HurricaneMilton #Huracan pic.twitter.com/TS3QcdQv7Z

— Short Reports (@ShortReportOnX) October 10, 2024

Стала вядома, колькі жыхароў Беларусі звярнуліся да страхоўшчыкаў пасля разбуральнага ліпеньскага ўрагану

«Не хочуць разумець, што гэта вайна!» Лукашэнка выказаў прэтэнзіі пацярпелым ад буры

У Белавежскай пушчы маланка разарвала 200-гадовы дуб ВІДЭА

Nashaniva.com