Мазыраніна ў закрытым рэжыме судзяць за каментары
У Гомельскім абласным судзе 10 кастрычніка распачаўся суд над Уладзімірам Гаўрыкавым, піша «Вясна».
10.10.2024 / 13:36
Яго абвінавачваюць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Звычайна паводле такіх артыкулаў судзяць за каментары і допісы ў інтэрнэце. Уладзіміру пагражае да шасці гадоў зняволення.
Справа адразу разглядаецца ў закрытым рэжыме. Працэс вядзе Дзмітрый Казлоў.