У Глыбокім сілавікі затрымалі мінімум трох жыхароў
Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
10.10.2024 / 12:27
На камеру адзін з затрыманых распавядае, што ў жніўні ўдзельнічаў у пратэстах разам з маці. Яшчэ адзін затрыманы кажа, што перакрываў дарогу і замінаў праезду транспарту.
«Медыязона» знайшла аднаго з затрыманых у сацыяльных сетках. Ва «Укантакце» ён падпісаны як Віталь Жыла.
Па якім артыкуле затрыманыя трое жыхароў Глыбокага і дзе яны зараз знаходзяцца, невядома.