Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу

Прагноз надвор'я на 11 кастрычніка.

10.10.2024 / 11:33

11 кастрычніка надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

Воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы.

У дзённы час у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы.

Уначы і раніцай месцамі слабы туман.

Ноччу +9..+15°С, максімальная днём складзе ад +11°С па захадзе да +21°С па ўсходзе краіны.

У Мінску чакаецца +13..+15°С, дождж.

Nashaniva.com