Польшча анулявала пашпарт збеглага ў Беларусь суддзі Шміта
Мазавецкі ваявода на падставе запыту Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ануляваў пашпарт суддзі Томаша Шміта, які з’ехаў у Беларусь, піша Onet.
10.10.2024 / 11:10
Фота: БелТА
Томаш Шміт, які аказаўся на радзіме ў цэнтры скандалу, звязанага з кампаніяй па дыскрэдытацыі суддзяў, прыбыў у пачатку мая ў Беларусь і папрасіў там абароны.
Таксама ён даў некалькі прэс-канферэнцый у Мінску.
На пачатку мая польская пракуратура распачала крымінальную справу супраць Шміта па падазрэнні ў шпіянажы.