У Лідзе жанчына сушыла грыбы над газавай плітой і ледзь не спаліла дом

Падрабязнасці інцыдэнту паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

10.10.2024 / 10:26

8 кастрычніка прыкладна ў 07:32 ратавальнікі выязджалі на вуліцу Шчорса ў Лідзе, дзе на прыватным падворку гарэў жылы дом. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, у доме адчуваўся пах гарэлага, аднак на кухні не было відавочных слядоў пажару.

Як распавяла гаспадыня, яна пакінула грыбы сохнуць над газавай плітой і пайшла займацца гаспадарчымі справамі. Праз некаторы час жанчына адчула пах гарэлага, а пасля ўбачыла, што гарыць кухонны інвентар. Пра здарэнне яна адразу паведаміла ў МНС і разам з мужам пачала тушыць агонь.

Да прыезду ратавальнікаў агонь быў патушаны. У выніку здарэння пашкоджана мэбля, закураныя сцены і столь на кухні.

«Хутчэй за ўсё, сушка грыбоў над газавай плітой прывяла да агнявой надзвычайнай сітуацыі», — мяркуюць у МНС.

Nashaniva.com