Паслы ЕС узгаднілі крэдыт Украіне на 35 млрд еўра

Паслы ЕС узгаднілі вылучэнне крэдыту для Украіны на суму 35 мільярдаў еўра, забяспечанага за кошт даходаў ад замарожаных актываў расійскага Цэнтрабанка. Пра гэта напісаў рэдактар Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа па еўрапейскіх пытаннях Рыкард Ёзвяк у сацсетцы X.

10.10.2024 / 07:27

«Фінансавая дапамога накіраваная на неадкладнае задавальненне неадкладных фінансавых патрэбаў Украіны, якія ўзраслі праз узмоцненую агрэсію Расіі ў дачыненні да Украіны»,-гаворыцца ў паведамленні Рады ЕС.

Са слоў Ёзвяка, па-ранейшаму не вырашанае пытанне аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да расійскіх актываў праз тое, што Венгрыя выступае супраць.

Раней міністр фінансаў Венгрыі Міхай Варга заявіў, што Будапешт не падтрымае змянення ў санкцыях ЕС супраць замарожаных актываў Расіі, што дазволіла б даць Украіне крэдыт. Будапешт хоча пачакаць з гэтым рашэннем да выбараў прэзідэнта ЗША, якія адбудуцца 5 лістапада 2024 года.

Выдзяленне крэдыту Украіне на суму ў 35 млрд еўра ў рамках абавязацельстваў «Вялікай сямёркі» 20 верасня 2024 года анансавала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на брыфінгу з фон дэр Ляен у Кіеве растлумачыў, што грошы плануецца накіраваць на энергетыку, бамбасховішчы і часткова на ўзбраенне, а таксама на сродкі супрацьпаветранай абароны.

Nashaniva.com