Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе

Ураган «Мілтан», які, як прадказваюць эксперты і ўлады, прынясе шмат разбурэнняў і, магчыма, смерцяў амерыканскаму штату Фларыда, выйшаў на заходняе ўзбярэжжа штата.

10.10.2024 / 07:18

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Каля 11 вечара па Грынвічы Нацыянальная служба надвор'я ЗША абвясціла, што ўзбярэжжа дасягнула самая небяспечная частка ўрагану — т.зв. «сцяна вока» (або «вочы») — перыметр цэнтра ўрагану, у якім бушуе самы магутны вецер, піша Бі-бі-сі.

Перад тым, як дасягнуць Фларыды, «Мілтан» некалькі аслабеў і быў пераведзены з пятай, самай небяспечнай катэгорыі, спачатку ў чацвёртую, а затым і трэцюю (хуткасць ветру да 208 км/г).

Тым не менш, як тлумачаць спецыялісты, «Мілтан» па-ранейшаму смяротна небяспечны: небяспека для тых, хто не эвакуяваўся, уяўляюць камбінацыя такога магутнага ветру, нагоннай хвалі, якая падымае ўзровень акіяна і можа затапіць прыбярэжныя тэрыторыі пластом вады таўшчынёй да чатырох з паловай метраў, а таксама наймагутнейшых ліўняў, якія выклічуць паводкі ў тым ліку і ўдалечыні ад марскога берага.

Nashaniva.com