У Лондане прададуць дзясяткі работ Марка Шагала

У рамках серыі лонданскіх аўкцыёнаў Christie's, прымеркаваных да кірмаша Frieze, з 9 па 22 кастрычніка пройдуць чарговыя анлайн-таргі, прысвечаныя працам Марка Шагала са збору яго спадчыннікаў.

09.10.2024 / 23:06

«Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе». Малюнак Марка Шагала

Распродаж мае тэматычную назву «Паміж небам і зямлёй». Усяго на ім збіраюцца прадаць крыху больш за 70 твораў, сярод якіх пераважаюць працы на паперы.

Самы дарагі лот — гуаш 1979 года пад назвай «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе». Ацэначная цана гэтай работы складае ад 38 да 55 тысяч еўра.

А заўтра, 10 кастрычніка, пройдуць таргі аўтапартрэта Шагала з пеўнем (1949-1950 гады). Карціну разлічваюць прадаць за $520-780 тысяч.

ТЭСТ: Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускіх габрэяў?

На Sotheby's прадалі карціны Шагала і Суціна за мільёны даляраў

Прыгожае пытанне жыхара Гомеля пра Марка Шагала было прызнана найлепшым у маскоўскай гульні «Што? Дзе? Калі?»

Музей вярнуў карціну Шагала ўладальнікам праз 70 гадоў. І атрымаў $4 мільёны кампенсацыі

У Бельгіі ў падвале знайшлі скрадзеную карціну Марка Шагала

Nashaniva.com