У Беларусь прыляцеў расійскі МіГ-31К

Па звестках маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», знішчальнік МіГ-31К Вайскова-касмічных сіл Расіі прыляцеў на вайсковы аэрадром «Мачулішчы».

09.10.2024 / 22:15

«Беларускі Гаюн» нагадвае, што менавіта знішчальнікі МіГ-31К могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольныя запускаць іх на адлегласці ў 2 000 км.

Знішчальнікаў тыпу МіГ-31К ВКС РФ не было ў Беларусі апошнія 1,5 года — з 6 красавіка 2023 года.

Што вядома пра гіганцкі дрон С-70 «Ахотнік», збіты над Канстанцінаўкай

Па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы

Вынеслі прысуды фігурантам справы аб падрыве самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах — да 25 гадоў

Nashaniva.com