Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі дало свае тлумачэнні адносна магчымага павышэння падатку на нерухомасць у 2025 годзе ў дачыненні да жылых дамоў і кватэр.

09.10.2024 / 17:02

Як адзначылі ў МПЗ, плануецца павялічыць разліковы кошт квадратнага метра, на аснове якога і разлічваюць падатак на нерухомасць. У ведамстве адзначылі, што павышэнне адбудзецца «на прагнозны ўзровень інфляцыі».

Што тычыцца канкрэтных лічбаў, то ў міністэрстве растлумачылі, што, напрыклад, для сталічнай кватэры плошчай 60 квадратных метраў памер падатку вырасце не больш чым на 4 рублі.

3 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання, які прадугледжвае павышэнне памеру акцызаў, а таксама карэкціроўкі ў частцы разліку падаходнага падатку, падатку на даходы замежных арганізацый, падатку на прыбытак і г. д.

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду

Nashaniva.com