Вучэбна-баявыя Як-130 паляцелі з Бабруйска ў Ліду

7 кастрычніка два вучэбна-баявыя самалёты Як-130 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС РБ (в/ч 19764) паляцелі з аэрадрома «Бабруйск» на аэрадром пастаяннага базавання ў Лідзе, піша Беларускі Гаюн.

09.10.2024 / 14:36

Самалёты знаходзіліся ў Бабруйску з 11 верасня. За гэты час яны здзейснілі не менш за 6 самалётавылетаў. 

Перакідка вучэбна-баявых Як-130 адбылася пасля вываду чатырох штурмавікоў Су-25, якія ў рамках «узмацнення аховы мяжы з Украінай» месяц знаходзіліся на аэрадроме «Бабруйск». Верагодна, аналагічныя мэты пераследавала і размяшчэнне двух Як-130.

Перамяшчэнне авіяцыйных падраздзяленняў УС РБ з аэрадромаў пастаяннага базавання на аператыўныя аэрадромы не фіксуецца. Не выключана, што ў выніку чарговай ратацыі на аэрадроме «Бабруйск» зноў будуць размешчаны самалёты або верталёты ВПС РБ.

Nashaniva.com