У Польшчы стварылі парфуму з водарам бульбы

Польскі парфумерны брэнд Bohoboco пачаў продаж новага водару з «сардэчнай нотай» бульбы. За флакончык Polish Potatoes аб'ёмам 50 мл вытворца просіць 665 злотых (больш за 550 беларускіх рублёў). Пробнік у 2 мл абыйдзецца ў 30 злотых (амаль 25 рублёў), піша «Зялёны партал».

08.10.2024 / 20:22

Паводле задумкі стваральніка водару, Polish Potatoes — гэта «падарожжа ў дзіцячыя ўражанні з атмасферай шумнага рынку».

«У сэрцы кампазіцыі пульсуюць ноты высакароднай бульбы, ружы, геліятропу і гваздзіка, якія выказваюць прыгажосць рынкавых рытуалаў. Польская бульба надае гэтай кампазіцыі багаты характар, спалучаючы зямлістасць з выразнай салодкасцю, аддаючы даніну павагі зямлі, якая з'яўляецца пачаткам усяго», — гаворыцца ў апісанні да новага водару на сайце польскага брэнда.

У пачатковых нотах гучаць пахі скуры, травы, пшаніцы, буракоў. У базавых — пачулі, амбра, ваніль, мёд, а таксама сена, бяроза, зямля.

Мяркуючы па каментарах інтэрнэт-карыстальнікаў на афіцыйнай старонцы польскага брэнда ў інстаграме, «польская бульба» выклікала цікавасць у публікі, якая палічыла такое смакавае спалучэнне «ўнікальным і цікавым».

Што ёсць у новым гандлёвым цэнтры Prizma, які адкрыўся ў Мінску?

Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца першая крама расійскага канкурэнта «Мілы» і «Вострава чысціні і смаку»

У Лідзе прадавалі туалетную ваду, якая выклікала бясплоддзе

Японскі «Макдональдс» выпусціў парфуму з водарам смажанай бульбы

Nashaniva.com