Андрэс Ін'еста завяршыў футбольную кар'еру ў 40 гадоў
Зорны паўабаронца зборнай Іспаніі Андрэс Ін'еста завяршыў гульнявую кар'еру. Каментар Ін'есты прыводзіць выданне Mundo Deportivo.
08.10.2024 / 15:08
X.com/Mundo Deportivo
«Я ніколі не думаў, што гэты дзень наступіць, ніколі не меркаваў гэтага, — сказаў Іньеста. — Усе гэтыя слёзы, якія мы пралілі ў гэтыя дні, выкліканыя эмоцыямі, гонарам. Гэта не слёзы смутку, гэта слёзы таго дзіцяці з Фуэнтэальбільі, які марыў стаць футбалістам і дасягнуў гэтага пасля вялікіх старанняў і ахвяр».
Большую частку кар'еры Іньеста правёў у каталонскай «Барселоне», выхаванцам якой ён з'яўляўся. У складзе клуба ён 9 разоў станавіўся чэмпіёнам Іспаніі, 6 разоў заваёўваў кубак і 7 разоў — Суперкубак краіны, чатыры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. Пазней ён перайшоў у японскі «Вісел Кобе», а апошнім клубам Ін'есты стаў «Эмірэйтс» з ААЭ.
Ін'еста выйграў чэмпіянат свету па футболе ў складзе зборнай Іспаніі (2010) і двойчы перамагаў на першынствах Еўропы (2008, 2012),