СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Крымінальную справу завялі ў дачыненні да «Платформы 2025». Гэта дакумент, падпісаны на канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні. У ім былі пазначаныя асноўныя мэты на будучую электаральную кампанію. Сярод іх непрызнанне сусветнай супольнасцю «выбараў прэзідэнта», праца па вызваленні палітвязняў, а таксама ўзмацненне працы з дзеючымі дзяржслужачымі, якія падтрымліваюць дэмакратычную будучыню краіны.

08.10.2024 / 09:19

Следчы камітэт заявіў, што гэта платформа для «кансалідацыі экстрэмістаў для каардынацыі дзеянняў у перыяд электаральнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь». 

СК сцвярджае, што дадаткова ідэнтыфікаваў «яшчэ 22 асобы, якія далучыліся да дзейнасці Ціханоўскай і яе прыхільнікаў па захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь неканстытуцыйным шляхам». Іх прызналі падазраванымі па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Акрамя таго, адзначае СК, дадаткова ідэнтыфікавалі 23 чалавекі, якія ўдзельнічалі ў сходах, арганізаваных у розных краінах беларусамі замежжа. Яны сталі падазраванымі па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Nashaniva.com