У Гродзенскай вобласці вырасцілі гіганцкі бурак ФОТАФАКТ

Выцягвалі з зямлі, як у дзіцячай казцы.

08.10.2024 / 07:38

Як паведамляе Newgrodno, пад Скідзелем вырасцілі гіганцкі бурак. Важыў плод больш за 4,5 кілаграма, і выцягваць яго з зямлі давялося не аднаму чалавеку.

Вага бурака складае звычайна 600 гр

Такі незвычайны карняплод з'явіўся ў Сяргея і Людмілы. Пад Скідзелем у іх агарод ля бацькоўскага дома.

«Усё рабілі як звычайна. Простая зямля, самае звычайнае насенне з рынку, праполка і паліў у самы сухі час. З угнаенняў — толькі натуральны гной», — распавялі муж і жонка.

Пры гэтым вага бурака-рэкардсмена нашмат большая за тую, што вырасцілі ў Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе ў Вялікабрытаніі вырасцілі караняплод, вага якога склала 23,995 кілаграма.

Nashaniva.com