Кім Чэн Ын: Ні ўдача, ні духі не абароняць Паўднёвую Карэю

Кіраўнік КНДР наведаў Універсітэт нацыянальнай абароны з нагоды 60-годдзя ўстановы.

08.10.2024 / 07:04

Фота: KCNA

Кім Чэн Ын наведаў сёння Універсітэт нацыянальнай абароны. 

«Таварыш Кім Чэн Ын заявіў, што нашы крокі ў напрамку да ваеннай звышдзяржавы, ядзернай дзяржавы стануць яшчэ хутчэйшымі», паведамляе Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва.

Таксама кіраўнік КНДР заявіў, што партыя і ўрад Рэспублікі ні на ёту не дапусцяць парушэння парытэту сіл на Карэйскім паўвостраве і «здзейсняць бесперапынны скачок абароннай навукі і прамысловасці, бясконца ўзмоцняць самаабаронныя сілы стрымлівання вайны».

«Нам супрацьстаіць найбуйнейшая ядзерная дзяржава свету, і ёю спрабуюць маніпуляваць самыя гнюсныя марыянеткі», — мяркуе Кім Чэн Ын.

«Таварыш Кім Чэн Ын падкрэсліў, што ў такой сітуацыі бессэнсоўна спадзявацца на выжыванне, і ні ўдача, ні духі не абароняць Рэспубліку Карэя», — гаворыцца ў паведамленні.

Палова боепрыпасаў, якія расійская армія выкарыстоўвае ва Украіне, паўночнакарэйскія

Кім Чэн Ын працягвае асабіста змагацца з паводкай. Гэтым разам ён інспектаваў на надзіманай лодцы ФОТЫ

КНДР зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень. Адзін з іх упаў ля рэзідэнцыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі

Nashaniva.com