Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе збіваць дроны любым сілавікам

Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ «Аб спыненні палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў», паведамляе прэс-служба палітыка. 

07.10.2024 / 19:56

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, указ выдадзены ў мэтах «нарматыўнага замацавання права на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі не толькі ў дачыненні да авіямадэляў і БПЛА, але і беспілотных паветраных суднаў, беспілотных транспартных сродкаў, уключаючы падводныя і надводныя судны, наземныя апараты і комплексы, кіраванне якімі ажыццяўляецца дыстанцыйным способом або ў аўтаматычным рэжыме».

У адпаведнасці з указам права на прымяненне зброі і спецыяльных сродкаў у дачыненні да беспілотных апаратаў разам з вайскоўцамі і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў надзеленыя таксама супрацоўнікі іншых ваенізаваных арганізацый.

Пад такімі арганізацыямі разумеюцца органы пракуратуры, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Лукашэнку, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы.

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 

Nashaniva.com