Літва будзе змагацца з кантрабандай з Беларусі пры дапамозе дронаў
Літва хоча выкарыстоўваць беспілотнікі для барацьбы з паветранымі шарамі, з дапамогай якіх перамяшчаюць кантрабанду з Беларусі. Як заявіў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, з іх дапамогай вайскоўцы змогуць выяўляць паветраныя шары і спыняць іх палёты.
07.10.2024 / 19:02
Фота ілюстрацыйнае
Праведзеныя на выхадных вучэнні з выкарыстаннем дронаў паказалі іх эфектыўнасць, заявіў журналістам Кашчунас.
У верасні літоўскія ўлады зафіксавалі каля 250 выпадкаў нелегальнага перамяшчэння цыгарэт праз мяжу з выкарыстаннем паветраных шароў. З ваеннага пункту гледжання яны не ўяўляюць пагрозы, аднак, на думку некаторых літоўскіх палітыкаў, такія спосабы кантрабанды агаляюць прабелы ў авіяцыйнай бяспецы краіны.
У Польшчы беларуса затрымалі з кантрабанднымі цыгарэтамі і кулямётам
У Расіі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт у Турцыю
У Літве на палігоне знайшлі метэазонд з прычэпленай чорнай скрыняй
Літва не звязвае запуск метэаралагічных зондаў з Беларусі са шпіянажам
Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта