Да 10-годдзя Слуцкай епархіі БПЦ у Салігорску правядуць турнір імя расійскага адмірала
13 кастрычніка збіраецца адзначыць 10-годдзе свайго заснавання Слуцкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы. У гонар гэтай падзеі запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў, сярод якіх ёсць і дастаткова экзатычныя, не надта звязаныя з царквой і са Случчынай.
07.10.2024 / 18:18
Так, сярод мерапрыемстваў, якія адбудуцца з гэтай нагоды ў Салігорску, ёсць асабіста-камандны адкрыты турнір па гіравым спорце імя святога Фёдара Ушакова.
Такі турнір — традыцыйны, ён праводзіцца ўжо восьмы раз. Месцам яго правядзення пазначаная спартыўная зала Кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова ў Салігорску, спаборніцтвы праходзяць у дысцыпліне «Армейскі рывок гіры».
Фёдар Ушакоў — расійскі адмірал, які паспяхова ваяваў у Чорным і Міжземных марах у 2-й палове XVIII стагоддзя, за часамі кіравання Кацярыны ІІ і Паўла І. Да Беларусі ў цэлым і Случчыны ў прыватнасці ён ніякага дачынення не меў. У 2001 годзе Руская праваслаўная царква залічыла яго да ліку святых як «праведнага воіна».
Ордэн для здушыцеля паўстання. Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік
«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы
Вакол царквы-крэпасці ў Мураванцы спілавалі ўсе старыя дрэвы — сумныя ФОТЫ
У Слоніме рэнесансны храм XVII стагоддзя пафарбавалі ў ярка-зялёны колер