З футбольнай зборнай Расіі адмаўляюцца гуляць нават зборныя з «дружалюбных» краін

Гэтай восенню футбольная зборная Расіі, пасля пачатку вайны з Украінай выключаная з міжнароднага календара, хацела згуляць пару матчаў са зборнымі з азіяцкіх краін. Але тыя не праяўляюць асаблівага энтузіязму. 

07.10.2024 / 17:55

Падчас мінулагодняга матча зборнай Расіі са зборнай Камеруна. Фота: Mike Kireev/NurPhoto via Getty Images

Стала вядома, што ад правядзення таварыскага матча са зборнай Расіі, які меў адбыцца ў лістападзе, адмовілася зборная Таджыкістана. У Душанбэ заявілі, што атрымалі запрашэнне ад РФ, але на гэтыя даты ў іх ужо ёсць дамоўленасці з іншымі камандамі.

Два дні таму, 5 кастрычніка, стала вядома, што ад таварыскага матчу з Расіяй, які планаваўся на кастрычнік, адмовіўся Пакістан. У мясцовай федэрацыі футбола тлумачылі адмову тым, што яны не паспеюць падрыхтавацца да матчу, і заяўлялі пра сваю гатоўнасць згуляць у лістападзе.

У 2024 годзе расіянам удалося правесці толькі тры таварыскія матчы — з Беларуссю (97-е месца рэйтынгу ФІФА), Сербіяй (35-е) і В'етнамам (116-е).

Зборная Таджыкістана на гэты момант займае ў сусветным рэйтынгу ФІФА 103-е месца, а зборная Пакістана — увогуле 197-е. Расія пакуль знаходзіцца на 34-м месцы.

Зборная Паўночнай Ірландыі не стане байкатаваць матч з Беларуссю

Міністр спорту Кавальчук забараніў гуляць у футбол экс-абаронцу зборнай Беларусі

Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць чвэрцьфінал са зборнай Беларусі

Nashaniva.com