Памятаеце шпіёнскую ручку, якую знайшла дома жыхарка Рагачова? Там жа знайшлі і дзіўны самаробны пісталет

Мяркуючы па ўсім, у кватэры раней жыў як мінімум фанат шпіёнскіх гісторый.

07.10.2024 / 16:38

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Жыхарка Рагачова купіла кватэру з сюрпрызамі. У сваім новым жытле яна знайшла шпіёнскую ручку, з якой можна было страляць. Аднак гэтая дзіўная знаходка аказалася не адзінай.

Падчас агляду ў кватэры знайшлі дзіўны прадмет, падобны да самаробнага пісталета. Самаробка складалася са ствала з муфтай, рамкі з дзяржальнам, спускавога механізму, ударнага механізму, прыцэльных прыстасаванняў.

«Канструктыўныя асаблівасці сведчылі пра тое, што ў ім маецца комплекс частак, характэрных для ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі», — адзначылі эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Паводле высноў судовага эксперта, пісталет выраблены самаробным спосабам па тыпу адназарадных пісталетаў, з'яўляецца ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы патронамі 5. 6х16R (.22 Long Rifle).

Папярэдні ўладальнік кватэры памёр летась.

Жыхарка Рагачова купіла кватэру са шпіёнскай ручкай

Гарадзенец вырашыў, што ягоныя нажы ўжо кепскія, і выкінуў іх з балкона. Адзін з нажоў трапіў у пенсіянерку

Іконы і кошык для бялізны з пазалочанымі ножкамі. У Мінску прадаюць незвычайны дом ФОТЫ

Nashaniva.com