У Мінску ў кастрычніку зацвіла акацыя

Гэтыя дрэвы з-за анамальна цёплага надвор'я зноў пачалі цвісці восенню.

07.10.2024 / 15:04

У Мінску ў кастрычніку зацвіла акацыя. Гэта рэдкая з'ява, якая адбываецца з-за анамальна цёплага надвор'я.

Звычайна акацыя цвіце ў маі-чэрвені, аднак сёлета з-за працяглага перыяду высокіх тэмператур дрэвы выпусцілі кветкі паўторна, піша Blizko.by

Дрэва было заўважана ў Цэнтральным раёне Мінска, каля гімназіі № 36, што на вуліцы Чэхава.

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета

Nashaniva.com