З беларускай праграмы кароткаметражак Manhattan Short выкінулі ўкраінскі фільм

З 27 верасня па 6 кастрычніка ў розных кутках свету прайшоў чарговы міжнародны фестываль кароткаметражак Manhattan Short. І калі ў іншых краінах гледачы ўбачылі і галасавалі за 10 стужак, то ў Беларусі іх колькасць у праграме скарацілі да 9. Беларусаў абмежавалі ў праглядзе ўкраінскага фільма пра пачатак вайны «Мама».

07.10.2024 / 12:55

Сёлетняя афіша Manhattan Short у Беларусі. Без украінскага фільма «Мама»

«Прабачце, не магу падтрымаць ваш фільм, яго не паказалі ў Беларусі», «Цэнзура не дала нам прагаласаваць за вашу стужку», «Наша галасаванне традыцыйна будзе несправядлівым» — скардзіліся карыстальнікі глабальным арганізатарам.

View this post on Instagram

A post shared by MANHATTAN SHORT (@manhattanshort)

Арганізатары з Беларусі пытанні пра тое, чаму ўкраінская стужка была выразаная з афішы, праігнаравалі.

Фестываль Manhattan Short праходзіць ужо 27 раз. У яго межах адабраныя фіналісты адначасова паказваюцца ў розных кінатэатрах свету. Па выніку самі гледачы вызначаюць найлепшую стужку, якая аўтаматычна атрымлівае намінацыю на «Оскар».

Сёлета залаты медаль фестывалю атрымаў фільм «Room Taken» («Кватарант») з Ірландыі. Срэбра гледачы аддалі амерыканскай камедыі «Гістарычная драма Джэйн Осцін», а бронзу — французскай стужцы «Трывожны сігнал».

Беларускія стужкі атрымалі ўзнагароды на кінафестывалях

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва

Ганна Южакова распавяла, як гэта — зноў граць на здымках сям'ю з былым мужам Паўлам Харланчуком

Nashaniva.com