Лідар «палякаў-выбарцаў Літвы»: Лукашэнка — адзіны чалавек, з якім магчыма наладзіць дыялог

Лідар спісу Выбарчай акцыі палякаў Літвы — Саюза хрысціянскіх сем'яў Вальдэмар Тамашэўскі напярэдадні парламенцкіх выбараў паразважаў пра ўзаемаадносіны з Беларуссю, паведамляе LRT.

07.10.2024 / 11:41

Вальдэмар Тамашэўскі. Фота: Wikimedia Commons

«Я выступаў за добрасуседскія адносіны з Беларуссю і беларускім народам, а не з адным чалавекам. А. Лукашэнка — прэзідэнт, і яго нельга аддзяліць. Калі хтосьці думае, што гэта можна зрабіць, то ён альбо наіўны, альбо некампетэнтны, альбо проста хлусіць. Беларусь — наш блізкі сусед культурна, гістарычна, лінгвістычна», — кажа В. Тамашэўскі. 

Палітык лічыць, што А. Лукашэнка — адзіны чалавек, з якім магчыма наладзіць дыялог пра ўзаемаадносіны Літвы і Беларусі, і заклікае «быць рэалістамі». 

Апроч іншага, лідар ВАПЛ-СХС дзеліцца сваім бачаннем заканчэння вайны ва Украіне.

«Вайну трэба спыніць як мага хутчэй шляхам перамоваў і пошуку кампрамісу», — мяркуе палітык.

Nashaniva.com