У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

Судзяць трох чалавек.

07.10.2024 / 11:18

У судзе Ленінскага раёна Брэста 7 кастрычніка пачалі судзіць яшчэ трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Цяпер пад суд трапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко, піша «Вясна».

Вядома, што дырэктара брэсцкай кампаніі Яўгена Бычко жорстка затрымалі на трасе M1 у сярэдзіне ліпеня. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі. На запісаным сілавікамі відэа Бычко кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце.

Крымінальную справу супраць берасцейцаў разглядае Крысціна Папова.

Nashaniva.com