Всеволод Стебурако. Спачатку ты кінеш збіраць каштаны. Стихотворение
Всеволод Стебурако опубликовал в своем фейсбуке новое стихотворение.
07.10.2024 / 10:08
Спачатку ты кінеш зьбіраць каштаны,
а потым – і лётаць у сьне.
Памалу чароўны туман растане,
і сьвет незваротна звычайным стане,
няўлоўнае штосьці міне.
Закруціць віхура падзеяў і справаў -
вядома, ты звыкнешся з тым.
І мройныя моры, дзе некалі плаваў,
распусьцяцца ўрэшце, як дым.
і пройдзе жыцьцё…
толькі кожную восень,
як ліст упадзе на ваду,
ты будзеш чакаць,
калі дзікія гусі
паклічуць цябе ў чараду…