У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру

Для разліку падатку на кватэру вывучаюць яе плошчу, а падатак падлічваюць па стаўцы 0,1% ад кошту квадратнага метра. 

07.10.2024 / 09:38

З 1 студзеня гэтую велічыню квадратнага метра прапануюць павялічыць больш чым на 5%. 

У Мінску яна вырасце з 968 да 1020 рублёў,

у абласных цэнтрах — з 806 да 850 рублёў, 

у буйных гарадах накшталт Баранавічаў або Полацка — з 710 да 748 рублёў,

у іншых населеных пунктах — з 538 да 567 рублёў.

Nashaniva.com