У Верхнядзвінскім раёне кіроўца мапеда насмерць збіў веласіпедыста

Няшчасце здарылася ўчора вечарам у Асвеі.

07.10.2024 / 08:49

51-гадовы мужчына на мапедзе сутыкнуўся з 47-гадовым веласіпедыстам, які рухаўся ў спадарожным кірунку па краі праезнай часткі дарогі.

У выніку аварыі кіроўца мапеда з атрыманымі пашкоджаннямі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, а веласіпедыст памёр на месцы здарэння, паведамляюць «Віцьбічы».

Nashaniva.com