ЕС зменіць мадэль фінансавання ваеннай дапамогі для Украіны

Еўрасаюз адмаўляецца ад існуючай сістэмы ваеннай падтрымкі Украіны. Прадыктавана гэта пастаяннымі вета з боку Венгрыі. У сераду паслы ЕС павінны ўзгадніць правілы перадачы Украіне дапамогі ў памеры 50 мільярдаў еўра, атрыманых з працэнтаў ад замарожаных расійскіх актываў.

06.10.2024 / 21:28

Як стала вядома карэспандэнту RMF FM у Брусэлі, праект рашэння прадугледжвае, што пераважная большасць сродкаў будзе выдзелена на праграмы, якія фінансуюцца з бюджэту ЕС, і толькі 5% — у Еўрапейскі фонд міру, з якога дагэтуль ЕС фінансаваў узбраенне для Украіны. Гэта рашэнне не патрабуе аднагалоснасці, таму Венгрыя не зможа накласці вета.

Венгрыя ўжо амаль год блакуе восьмы транш фонду міру, з якога пакрываюцца грошы краінам ЕС за зброю, перададзеную Украіне. 

Да нядаўняга часу сітуацыя была процілеглай — 90% сродкаў з працэнтаў ад замарожаных актываў расійскага Цэнтрабанка накіроўваліся ў фонд міру. Тады з фонду былі вылучаныя Украіне сродкі на зброю — 1,4 мільярда еўра. Аднак сістэма фінансавання з фонду міру не можа быць захавана ў доўгатэрміновай перспектыве з-за пастаянных вета Венгрыі.

Nashaniva.com